БЕЛ Ł РУС

У ЗША збіраюцца судзіць не толькі Мадура з жонкай, але і іх сына

3.01.2026 / 19:03

Nashaniva.com

Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала тэкст абвінавачвання былому прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура. Абвінавачванне выстаўлена таксама ягонай жонцы Сіліі Флорэс і сыну Нікаласу Эрнэста.

Нікалас Мадура з жонкай, 10 студзеня 2025 года. Фота: AP Photo/Matias Delacroix

У спісе абвінавачаных таксама былы міністр замежных спраў Венесуэлы Рамон Радрыгес Часін, міністр унутраных спраў і юстыцыі Дыяздада Кабельё, Эктар Герэра, якога ЗША называюць кіраўніком злачыннага картэля Tren de Aragua.

Усе абвінавачваюцца ў арганізацыі наркагандлю.

Суд над Мадура можа пачацца ўжо ў панядзелак у Нью-Ёрку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула