БЕЛ Ł РУС

У Літве прапануюць падоўжыць нацыянальныя санкцыі супраць расейцаў і беларусаў да 2028 года

3.01.2026 / 18:21

Nashaniva.com

Пры гэтым размова не ідзе пра новыя абмежаванні.

У сувязі з працягам расійскай вайны ва Украіне, Міністэрства замежных спраў Літвы прапануе падоўжыць нацыянальныя санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі да 2028 года, паведамляе LRT.

«Мы прапануем падоўжыць тэрмін дзеяння закона і абмежавальных мер, прадугледзеўшы падаўжэнне не на адзін год, а да 31 снежня 2027 года. Такая прапанова не супярэчыла б прынцыпу прапарцыянальнасці і таму факту, што абмежавальныя меры з’яўляюцца часовымі і падлягаюць перагляду», — гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да праекта.

Да гэтага часу Сейм падаўжаў абмежавальныя меры для грамадзян Расіі і Беларусі тэрмінам на адзін год. Тэрмін дзеяння мер, падоўжаных у мінулым годзе, сканчваецца 2 мая 2026 года.

Паводле звестак МЗС, падаўжэнне закона забяспечыць Літве магчымасць у сувязі з вайной Расіі супраць Украіны дадаткова, нароўні з санкцыямі ЕС, прымяняць на нацыянальным узроўні абмежавальныя меры ў дачыненні да дзяржаў-агрэсараў у якасці інструмента знешняй палітыкі.

Таксама рашэннем Урада можна будзе замарожваць грашовыя сродкі і эканамічныя рэсурсы, а таксама прымяняць сектарныя абмежаванні, калі меры, устаноўленыя на ўзроўні ЕС у дачыненні да Расіі ці Беларусі, перастануць дзейнічаць або будуць адменены.

Пры гэтым МЗС не прапануе ўводзіць новыя абмежаванні.

«Комплекс абмежавальных мер, вызначаны законам, ацэньваецца як аптымальны і збалансаваны; перад тварам існуючых пагроз гэтыя меры неабходныя і мэтазгодныя, прымяняюцца выключна як рэакцыя на бягучыя пагрозы, і іх прымяненне не створыць нязручнасцяў для жыхароў Літвы», — сцвярджаецца ў дакуменце.

Пры штогадовым падаўжэнні нацыянальных санкцый больш за ўсё дыскусій у парламенце ўзнікае з-за таго, што для грамадзян Расіі і Беларусі прадугледжаны розныя абмежавальныя меры. Частка палітыкаў прапануе іх уніфікаваць, аднак большасць членаў Сейма вырашалі інакш.

Асноўныя палажэнні закона:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула