БЕЛ Ł РУС

45‑гадовы кіроўца страціў прытомнасць за стырном і ўехаў у пяць машын у Мінску

3.01.2026 / 16:30

Nashaniva.com

Здарылася гэта каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Фота: ДАІ Мінска

У суботу днём 45‑гадовы кіроўца Belgee ехаў па паркоўцы Нацыянальнай бібліятэкі, калі страціў прытомнасць за стырном. Ён наехаў на пяць аўтамабіляў, якія стаялі там, — Tesla, Ford, Volkswagen, Peugeot і Renault.

Кіроўца Belgee памёр на месцы здарэння, паведамляе ДАІ Мінска.

На месцы аварыі працуюць супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула