БЕЛ Ł РУС

У цэнтры Мінска з'явіцца будаўнічы гіпермаркет

2.01.2026 / 10:54

Nashaniva.com

На плошчы Францішка Багушэвіча будуюць «Мацярык».

Каля сталічнай плошчы Францішка Багушэвіча (скрыжаванне праспекта Дзяржынскага і вуліцы Клары Цэткін) пачалося будаўніцтва шматфункцыянальнага гандлёва-адміністратыўнага комплекса.

Як паведамляюць «Мінск-Навіны», раней тут знаходзілася фабрыка «Сукно», аб'екты якой цяпер зруйнавалі.

Тэрыторыю выкупіла кампанія «Мацярык-Інвест». Са слоў яе дырэктара Ігара Сямічаснага,

запланавана будаўніцтва 12‑павярховага офіснага цэнтра і паркінга на 700 машын. Гандлёвая частка зойме два паверхі, там адкрыецца будаўнічы гіпермаркет «Мацярык».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула