БЕЛ Ł РУС

Выйгрышы ў азартных гульнях пачалі абкладацца павышаным падаткам

2.01.2026 / 8:23

Nashaniva.com

Было 4%, стане 5%.

З 1 студзеня 2026 года ўступіла ў сілу змяненне падатковага заканадаўства, якое тычыцца выплаты выйгрышаў фізічным асобам.

Падаходны падатак з выйгрышаў, якія выплачваюцца беларускімі арганізатарамі азартных гульняў, вырас з 4% да 5%.

Вылічаць і ўтрымліваць падаходны падатак па новай стаўцы 5% павінны самі ігральныя ўстановы. Яны ж павінны весці ўлік выплачаных даходаў і ўтрыманага падатку па кожным гульцу ў Сістэме кантролю за касавым і ігральным абсталяваннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула