Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя
У многіх раёнах Беларусі 2 студзеня чакаюцца моцны снег, завіруха, заносы на дарогах. Паўднёвы вецер парывамi 15‑18 м/с. Без патрэбы не выязджайце на аўтамабілях.
Месцамі слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад мінус 17 па ўсходзе да 0 па паўднёвым захадзе, максімальная ўдзень ад мінус трох да плюс 1 градуса.