БЕЛ Ł РУС

Праблема з некарэктнымі балансамі на картках узнікла ў шасці банкаў

31.12.2025 / 22:10

Nashaniva.com

Вечарам 31 снежня Банкаўскі працэсінгавы цэнтр паведаміў пра тэхнічны збой у апаратна-праграмным комплексе, у выніку якога «могуць назірацца некарэктныя балансы» па картках шасці банкаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Праблема тычыцца Белаграпрамбанка, Цэптэр Банка, БСБ Банка, Неа Банка Азія, Парытэтбанка і Банка «Рашэнне».

«Цяпер праводзяцца работы па ліквідацыі гэтай сітуацыі», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым незадоўга да таго БПЦ паведаміў пра вырашэнне аналагічнай праблемы, якая ўзнікла напярэдадні у трымальнікаў картак Беларусбанка.

Чытайце таксама:

Балансы па картках Беларусбанка будуць цалкам адноўленыя

Праблемы з карткамі Беларусбанка паспяхова вырашылі

На картках Беларусбанка могуць некарэктна адлюстроўвацца балансы

Каментары да артыкула