БЕЛ Ł РУС

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

2.01.2026 / 8:30

Nashaniva.com

Павел Петражыцкі — дасведчаны ацэншчык са стажам амаль 20 гадоў.

Павел Петражыцкі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Паўлу Петражыцкаму 45 гадоў. Ён родам з Гродна, але даўно перабраўся ў Мінск, а пасля ў Смалявічы.

Мужчына — прафесійны ацэншчык са стажам амаль 20 гадоў. З 2015 года ён быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік у Смалявічах. У красавіку 2023 года Павел атрымаў сведчанне, што ён атэставаны ацэншчык, якое мусіла дзейнічаць да 2026 года.​ Раней ён працаваў у сталічнай кампаніі «Цэнтр эканамічных праектаў», якая займаецца ацэнкай маёмасці.

Павел вёў актыўны лад жыцця і шмат падарожнічаў. У інтэрнэце захаваліся яго профілі на турыстычных сэрвісах, а ў сацсетках ён часам падпісваўся як Pavel Tourist.

У канцы 2025 года Петражыцкага асудзілі ў Мінскім абласным судзе па частках 1 і 2 артыкула 361‑4 КК — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Ён атрымаў тэрмін або ў калоніі, або на «хіміі» з накіраваннем.

Дэталі справы і тое, што менавіта стала нагодай для пераследу, пакуль невядомыя, але, хутчэй за ўсё, рэпрэсіі звязаныя са «справай Гаюна».

Чытайце таксама:

У Мазыры за палітыку асудзілі мясцовага прадпрымальніка — аднаго з нешматлікіх уласнікаў электрамабіля ў горадзе

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку

Каментары да артыкула