У Белавежскай пушчы знайшлі новы грыб
Новым відам аказалася ксілярыя ніткавая — нешта падобнае на пруткі і галінкі дрэў.
Ксілярыя ніткавая вядомая сваім тонкім пладовым целам, жыве на мёртвай драўніне і апалых лісцінах.
Як паведамляецца на афіцыйным сайце нацыянальнага парку, гэты сапрафітны грыб адыгрывае важную ролю ў разлажэнні драўніны і лісця.
У Белавежскай пушчы можна сустрэць пяць відаў гэтых грыбоў. Найбольш незвычайныя і эфектныя вядомыя пад назвамі «аленевыя рогі» і «пальцы мерцвяка».