БЕЛ Ł РУС

Мінадукацыі скарэктавала правілы ЦЭ і рэпетыцыйнага экзамену

31.12.2025 / 9:22

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі Беларусі скарэктавала парадак правядзення цэнтралізаванага экзамена і рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамена, паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.

Дакумент, які рэгламентуе правядзенне экзаменаў, быў абноўлены напярэдадні другога этапу рэпетыцыйнага тэсціравання і рэпетыцыйнага ЦЭ. Галоўным новаўвядзеннем стала выкарыстанне ідэнтыфікацыйнага нумара замест серыі і нумара пашпарта.

Цяпер гэты нумар будзе асноўным ідэнтыфікатарам удзельніка пры ўнясенні персанальных даных у інфармацыйныя сістэмы, іх актуалізацыі, захаванні і выкарыстанні. Ён складаецца з лічбаў ад 0 да 9 і лацінскіх літар.

Удзельнікам ЦЭ і РЦЭ забараняецца мець пры сабе любыя запісы з утрыманнем тэставых заданняў, а таксама выносіць іх з аўдыторый або пунктаў правядзення экзаменаў.

Акрамя таго, удакладнены правілы выкарыстання калькулятараў на экзаменах.

На ЦТ і ЦЭ (РЦЭ) па хіміі і фізіцы дазваляецца выкарыстанне простага аднарадковага калькулятара, які выконвае наступныя функцыі:

Выдачу канкрэтных прылад будуць кантраляваць члены арганізацыйнай камісіі ў кожным пункце правядзення экзаменаў. Пры неабходнасці забяспечваецца наяўнасць дадатковых калькулятараў для замены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула