БЕЛ Ł РУС

Памёр ілюзіяніст Эміль Кіа

30.12.2025 / 18:2

Nashaniva.com

Памёр знакаміты расійскі ілюзіяніст Эміль Кіа, прадстаўнік славутай дынастыі фокуснікаў. Яму было 87 гадоў.

Эміль Кіа

Эміль Кіа паходзіў з цэлай дынастыі ілюзіяністаў. Ягоны бацька таксама Эміль Кіа, быў народным артыстам РСФСР, арганізоўваў вялікія цыркавыя прадстаўленні і распрацоўваў цыркавую апаратуру. Ён быў адным з першых ілюзіяністаў, хто стаў выступаць на арэне цырка, што да таго часу лічылася нязручным для фокуснікаў. Сярод яго вядомых нумароў — «Распілоўванне жанчыны», «Таямнічы домік», «Гулівер у краіне ліліпутаў», «Шахматы». Ён гастраляваў па СССР і замежжы. Пасля яго смерці ў 1965 годзе справу працягнулі сыны — Эміль і Ігар.

Брат Эміля, Ігар Кіа, які памёр у 2006 годзе, таксама быў ілюзіяністам, працаваў разам з бацькам, меў уласныя нумары і нават шоу разам з Алай Пугачовай. У канцы 1980‑х ён стварыў «Шоу-ілюзіён Ігара Кіа». Таксама Ігар Кіа набыў вядомасць як адзін са шматлікіх палюбоўнікаў дачкі Леаніда Брэжнева Галіны.

Сам Эміль Кіа-малодшы пачынаў як асістэнт у бацькі, пазней стаў артыстам «Саюздзяржцырка». Ён стаў вядомы нумарамі, калі мяккі вяровачны канат ператвараецца ў цвёрды, на які залазіць гімнаст, а з маленькага аўтамабіля «Запарожац» у яго выходзілі 18 чалавек.

Дзеці і ўнукі Эміля Кіа не працягнулі сямейную дынастыю, таму ў 2012 годзе ён перадаў свае цыркавыя нумары фокусніку Эрнэсту Саркісяну.

Чытайце таксама:

Памерла французская актрыса Брыджыт Бардо

Загінуў Вінс Зампела — распрацоўшчык відэагульняў Call of Duty і Battlefield 6

Памёр спявак Крыс Ры

Каментары да артыкула