БЕЛ Ł РУС

Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены

30.12.2025 / 16:2

Nashaniva.com

Сур’ёзная аварыя адбылася сёння ўдзень на трасе Р53 (Слабада — Навасады), на ўчастку паміж Курганам Славы і Смалявічамі.

Грузавік развярнула, магчыма, пашкоджаны і іншыя аўтамабілі. Не выключана, што нехта знаходзіўся на праезнай частцы, піша Onliner.by.

Судзячы па ўсім, аварыя масавая. Грузавік, які развярнула, зачапіў як мінімум адзін легкавы аўтамабіль. За імі таксама не ўсё добра.

Затор на трасе захоўваецца. Арыенцір — вёскі Новае Жыццё, Дзінараўка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула