У Казахстане забаранілі прапаганду ЛГБТ
Прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў падпісаў адпаведны закон, піша Tengrinews.kz.
Ілюстрацыйнае фота
Паведамляецца, што закон прыняты з мэтай абароны дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іх здароўю і развіццю, законам прадугледжаны нормы па абмежаванні размяшчэння ў публічнай прасторы, а таксама з выкарыстаннем СМІ, сетак тэлекамунікацый і анлайн-платформаў інфармацыі, што распаўсюджвае прапаганду педафіліі і нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.
Прапаганду ЛГБТ у інтэрнэце аднеслі да супрацьпраўнага кантэнту, таму меры адказнасці будуць ужывацца па «люстраному» прынцыпе.
«Калі гэта першы выпадак, прадугледжаны штраф 20 месячных разліковых падлікаў (78 640 тэнге — каля 157 даляраў). Пры паўторным парушэнні на працягу года санкцыі ўзмацняюцца — альбо павялічваецца сума штрафу, альбо ўжываецца адміністрацыйны арышт да 10 сутак.
Пры гэтым норма будзе мець заяўны характар. Гэта азначае, што парушэнні не будуць выяўляцца аўтаматычна. Працэдура пачнецца толькі пасля паступлення звароту ад грамадзян — напрыклад, праз партал eOtinish.
Пасля гэтага будзе праводзіцца экспертыза кантэнту на наяўнасць прапаганды.