БЕЛ Ł РУС

Памілаваныя 20 палітвязняў

30.12.2025 / 10:49

Nashaniva.com

Памілаваны 22 чалавекі, з іх — 20 палітвязняў. Гаворкі пра іх дэпартацыю няма. 

Сёння стала вядома пра памілаванне 22 чалавек. З іх 20 чалавек былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці».

Хто астатнія двое, незразумела. Гэта могуць быць як звычайныя крымінальнікі, так і палітвязні, фармальна асуджаныя па непалітычных артыкулах.

Сярод памілаваных — 15 жанчын і 7 мужчын, у 11 чалавек ёсць непаўналетнія дзеці.

Гаворкі пра дэпартацыю няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула