БЕЛ Ł РУС

Вясковец у Мазырскім раёне забраўся на чужое лецішча, выпіў гарэлкі, закусіў і заснуў у ложку

30.12.2025 / 9:58

Nashaniva.com

У вёсцы Халаднікі Калінкавіцкага раёна невядомы забраўся на лецішча і вырашыў культурна адпачыць.

У пошуках каштоўнасцяў ён перавярнуў усе рэчы, выпіў бутэльку гарэлкі і закусіў прадуктамі, што былі ў доме, а калі сілы пакінулі — задрамаў у гаспадарскай пасцелі…

Калі ў сярэдзіне лістапада гаспадыня зайшла ў свой дом, яна жахнулася: акно разбітае, па пакоях нібы «прайшоў ураган». Жанчына звярнулася ў міліцыю.

Спецыяліст Мазырскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз падчас агляду месца здарэння выявіў сляды пальцаў рук. Пры праверцы з выкарыстаннем дактыласкапічнай ідэнтыфікацыйнай сістэмы ў той жа дзень удалося ўстанавіць асобу падазраванага.

Ім аказаўся 43‑гадовы мужчына, які раней неаднаразова быў судзімы за здзяйсненне маёмасных злачынстваў. Мужчыну затрымалі, ён прызнаўся ў зробленым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула