БЕЛ Ł РУС

У Беларусі здабылі рэкордны аб’ём нафты

30.12.2025 / 9:17

Nashaniva.com

«Беларуснафта» ўпершыню за 30 гадоў здабыла 2 мільёны тон нафты за год.

Канцэрн «Беларуснафта» паведаміў, што нафтавікі дасягнулі гістарычнага паказчыка: па выніках 2025 года аб’ём здабытай нафты склаў 2 мільёны тон.

Галоўным фактарам поспеху сталі новыя тэхналогіі. Дзякуючы лічбаваму кіраванню і метадам гарызантальнага бурэння, спецыялісты змаглі здабываць нафту з цяжкадаступных пластоў, якія раней лічыліся неперспектыўнымі.

У 1975 годзе прадпрыемства выйшла на пік гадавой нафтаздабычы — каля 8 мільёнаў тон. Затым з прычыны абмежаванасці запасаў і іншых прычын гэты ўзровень дзесяцігоддзямі зніжаўся. Толькі ў 2017‑м годзе сталі паступова нарошчваць аб'ёмы.

Ужо ў наступным годзе нафтавікі плануюць здабыць 2,1 мільёна тон, а да 2030 года выйсці на ўзровень 2,3 мільёна тон у год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула