Прэферэнцыі для мікрапрадпрыемстваў распаўсюдзілі на арганізацыі з колькасцю супрацоўнікаў да 50 чалавек
Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб унясенні змен у законы аб пытаннях індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці», якім уносяцца папраўкі ў 26 законаў, у тым ліку тры кодэксы.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, дакумент удакладняе, каму менавіта адрасаваныя пэўныя прававыя нормы: усім грамадзянам, толькі асобам, якія не займаюцца прадпрымальніцтвам, або выключна грамадзянам-прадпрымальнікам.
Таксама з шэрагу нормаў, што рэгулююць віды дзейнасці па-за ўсталяваным пералікам, выключаецца згадванне індывідуальных прадпрымальнікаў.
Акрамя таго, прэферэнцыі, якія раней прадугледжваліся выключна для мікрапрадпрыемстваў, цяпер будуць дзейнічаць і для арганізацый са штатам да 50 работнікаў.
У закон уключылі і дадатковыя змены, не звязаныя непасрэдна з рэфармаваннем прадпрымальніцкай дзейнасці, каб забяспечыць сістэмнасць і комплекснасць прававога рэгулявання.
Чытайце таксама:
Увоз феерверкаў у Беларусь фізасобам забаронены
З 1 студзеня ІП не могуць займацца выдавецкай дзейнасцю
Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс