БЕЛ Ł РУС

У баранавіцкай дзяўчыны скралі віртуальнае сэрцайка ў тэлеграме. Яна пайшла ў міліцыю

29.12.2025 / 17:4

Nashaniva.com

У аператыўна-дзяжурную службу Баранавіцкага ГАУС звярнулася 17‑гадовая жыхарка горада. Дзяўчына паведаміла, што з яе акаўнта ў Telegram знік набыты раней NFT-падарунак, за які яна заплаціла 14 рублёў.

У міліцыі высветлілі, што за некалькі дзён да інцыдэнту дзяўчына пераходзіла ў Telegram па розных спасылках. Праз нейкі час невядомая асоба атрымала несанкцыянаваны доступ да яе старонкі і завалодала віртуальным падарункам.

Па гэтым факце распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі».

Чытайце таксама:

Махляры прымусілі мінчука прадаць машыну: падрабязнасці аферы

Мужчына забраў у знаёмага картку і 20 разоў схадзіў з ёй у краму

Вясковец скраў металічны крыж на могілках у той жа дзень пасля ўстаноўкі, а пасля спалохаўся і вярнуў

Каментары да артыкула