БЕЛ Ł РУС

У Польшчы мінімальны заробак з 1 студзеня складзе 850 еўра на рукі

29.12.2025 / 15:36

Nashaniva.com

З 1 студзеня 2026 года мінімальны месячны заробак у Польшчы павялічыцца на 140 злотых (сёння каля 33 еўра) — да 4806 злотых брута (1136 еўра).

Пасля выплаты падаткаў і сацыяльных узносаў супрацоўнік атрымае «на рукі» каля 3605 злотых (каля 852 еўра ў эквіваленце).

Чакаецца, што мінімальны заробак складзе палову ад прагназуемага сярэдняга ўзроўню па краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула