БЕЛ Ł РУС

У атачэнні Залужнага абверглі чуткі пра адстаўку з пасады пасла ў Вялікабрытаніі

29.12.2025 / 15:22

Nashaniva.com

Інфармацыя пра нібыта падрыхтоўку Валерыя Залужнага да звальнення з пасады пасла Украіны ў Вялікабрытаніі не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта РБК-Украіна паведаміла яго медыядарадца Аксана Торап.

Фота: Finnbarr Webster Getty Images

«Як заўсёды, неназваныя крыніцы ведаюць усё пра Залужнага і яго планы. Але нічога не змянілася. Ён і далей працягвае адстойваць інтарэсы Украіны на пасадзе пасла ў Вялікабрытаніі», — падкрэсліла яна.

Раней Radio NV са спасылкай на крыніцы паведамляла пра магчымы сыход Залужнага з дыпламатычнай пасады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула