БЕЛ Ł РУС

Дзяўчынцы з Камянеччыны зрабілі падарунак ад Баранавічаў

29.12.2025 / 14:41

Nashaniva.com

Кіраўнік Баранавічаў выканаў жаданне дзяўчынкі з Высокага і падарыў ёй шпіца.

Старшыня Баранавіцкага гарвыканкама Максім Антанюк здзейсніў мару юнай жыхаркі горада Высокае. Аляксандра Катоўская марыла пра сабаку, і цяпер у яе з'явіўся шпіц, якога дзяўчынка назвала Лолачкай.

Антанюк сказаў, што гэта падарунак «ад Баранавічаў».

Дзяўчынка трапіла ў лік 50 навучэнцаў Брэсцкай вобласці, чые жаданні павесілі на ялінку ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ялінка жаданняў». Жаданні дзяцей розныя: ад канкрэтных падарункаў да сустрэч з цікавымі людзьмі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула