БЕЛ Ł РУС

Электраправодка гарэла ў доме ў Шабанах — пашкоджаныя чатыры паверхі

29.12.2025 / 9:30

Nashaniva.com

Пажар узнік у пад’ездзе аднаго з пяціпавярховых дамоў на вул. Ротмістрава ў Мінску ўвечары 28 снежня, паведамляе МНС.

Сігнал аб здарэнні ратавальнікі атрымалі ў 19:30. Як высветлілася, загарэлася і атрымала пашкоджанні праводка ў электрашчыце на лесвічнай пляцоўцы.

Пашкоджаныя і самі прыборы, якія вымяраюць спажыванне электраэнергіі.

Акрамя таго, пад’езд з другога па апошні паверх аказаўся закураным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула