БЕЛ Ł РУС

Па крымінальнай справе затрымалі маці і дачку Міронцавых. Дзве асобы з гэтай сям'і раней ужо сядзелі

28.12.2025 / 18:15

Nashaniva.com

Стала вядома, што ў межах крымінальнай справы затрымалі сям'ю Міронцавых. Зараз у СІЗА знаходзяцца маці і адная з дачок — Вераніка, піша Dissidentby.

Сёстры Вікторыя, Анастасія і Аляксандра Міронцавы ў жніўні 2020 года заступіліся за грамадзян, якіх збіваў АМАП. Пасля таго Аляксандра паспела з'ехаць, а Вікторыю і Анастасію ў кастрычніку 2020 года затрымалі.

У выніку Вікторыю асудзілі на 2,5 гады зняволення, а Анастасію — на 2 гады калоніі. У 2022 годзе дзве сястры выйшлі на волю, цалкам адбыўшы тэрміны. 

Цяпер жа стала вядома, што ў снежні 2025 года арыштавалі маці дзяўчат Лукер'ю Міронцаву і яе дачку Вераніку. Яны знаходзяцца ў СІЗА-1.

Чытайце таксама:

Выйшла на волю палітзняволеная Вікторыя Міронцава

Першы ФОТАздымак палітзняволенай Анастасіі Міронцавай на волі

Палітзняволеныя Вольга Такарчук і Анастасія Міронцава сёння выходзяць з гомельскай жаночай калоніі

Сясцёр Міронцавых у калоніі паставілі на прафулік як «схільных да захопу закладнікаў і нападу на адміністрацыю»

Гісторыя адной сям'і: дзве сястры сядзяць у СІЗА за «палітыку», трэцяя з'ехала з краіны

Каментары да артыкула