У Беларусі прыпынілі дзеянне ліцэнзіі вялікага медыцынскага цэнтра
У Беларусі прыпыніў працу медыцынскі цэнтр «Альфамед». Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным сайце медустановы.
«Паважаныя пацыенты, інфармуем вас аб часовым прыпыненні ліцэнзіі на медыцынскія паслугі. Інфармацыя аб аднаўленні дзейнасці будзе размешчана на афіцыйным сайце прадпрыемства», — гаворыцца ў паведамленні.
Як распавялі Office Life у кантакт-цэнтры МЦ «Альфамед», пакуль тэрміны аднаўлення працы невядомыя. Адпаведна, папярэдні запіс пацыентаў таксама не праводзіцца.
Прычыны ў медцэнтры не паведамляюць.
Звычайна дзеянне такіх ліцэнзій прыпыняе Міністэрства аховы здароўя, таму можна выказаць здагадку, што пры праверцы медустановы ўзніклі нейкія пытанні. Напрыклад, у 2022‑м Міністэрства аховы здароўя да ліквідацыі парушэнняў прыпыняла дзеянне ліцэнзій у медцэнтрах «Клініка А1» і «ЛОДЭ». А ў 2023‑м ведамства цалкам адклікала ліцэнзію ў медцэнтра «Новы зрок».