БЕЛ Ł РУС

«Маладыя, не п'юць — добры прыклад». На фермы ў Лідскім раёне прыехалі працаваць мігранты з Эфіопіі

28.12.2025 / 11:21

Nashaniva.com

У Лідскім раёне на сельгаспрадпрыемства «Мажэйкава» (на жывёлагадоўчыя фермы «Більтаўцы» і «Новае стагоддзе») прыехалі мігранты з Эфіопіі. Пакуль іх шэсць чалавек, але чакаюць яшчэ некалькі.

Мігранты працуюць на фермах «Більтаўцы» і «Новы век» даярамі і жывёлаводамі. Справаздачу апублікаваў старшыня Лідскага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі. 

«Нягледзячы на тое, што працуюць усяго тыдзень, кіраўніцтва адзначае: маладыя, не п'юць — добры прыклад. Жывуць у інтэрнаце, усё неабходнае для побыту ёсць», — напісаў ён. 

Паводле яго слоў, людзі хутка асвойваюцца і становяцца часткай калектыву.

Эфіопія — адна з найбяднейшых краін свету, дзе высокае беспрацоўе. Штогод Эфіопію пакідаюць каля 250 тысяч чалавек. Для большасці гарадскіх жыхароў звычайным лічыцца заробак у раёне $80—$120 у месяц. У сельскай гаспадарцы заробкі ніжэй. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула