280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу
«Я не спрачаюся: хлопчыка трэба было прапусціць, але сітуацыя, на мой погляд, неадназначная. Хлопчык павінен быў таксама паглядзець па баках!»
Фота: av.by
У беларуса за 20 гадоў сабралася 280 парушэнняў правіл дарожнага руху. Такога кіроўцу журналісты av.by сустрэлі падчас рэйду з ДАІ. Гэтым разам кіроўцу спынілі, бо не даў перавагу юнаму пешаходу на пераходзе.
«Я не спрачаюся: хлопчыка трэба было прапусціць, але сітуацыя, на мой погляд, неадназначная. (… ) Хлопчык павінен быў таксама паглядзець па баках! (…) Нават і не падумаў, што ён пойдзе… Аўтамабіль гружаны: у мяне 4 тоны тавару. А тармазіць рэзка трэба было ў такой сітуацыі. Хоць і хуткасць невысокая, але груз мог пашкодзіць», — апраўдваўся кіроўца.
У мужчыны стаж кіравання амаль 20 гадоў — з 2006 года за стырном. І гэта яго 280 парушэнне.
«Прызнацца, такое я бачыў вельмі рэдка», — адзначыў інспектар.
У выніку кіроўца атрымаў папярэджанне.