БЕЛ Ł РУС

Пазняк: Амаль не сумняваюся, што Мелказёрава атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва

27.12.2025 / 17:43

Nashaniva.com

Днямі стала вядома, што 23 снежня правялі ўскрыццё цела папулярнага блогера Мікіты Мелказёрава, які раптоўна памёр у 37 гадоў. Вынікі экспертызы будуць вядомыя толькі праз некалькі месяцаў. Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк выказаў свае думкі з гэтай нагоды. 

«Бяда ў тым, што за некалькі месяцаў злачынцы могуць пазамятаць свае сляды. Калі б можна было адразу распачаць следства, даследаваць усе дзеянні, паводзіны, прысутнасць і кантакты памерлага, то гэта мела б сэнс. Без распачынання следства і судовай справы праз тры месяцы, нават пры доказным выніку экспертызы, рэальная карціна можа быць страчаная.

Дрэнныя навіны.

Я тут пра гэта пішу, бо амаль не сумняваюся, што Мікіту атруцілі ворагі Беларусі і ворагі чалавецтва. Ёсьць досвед і назіранні.

Магу толькі параіць беларусам у гэтым праклятым часе, нават тым, хто «паліцікай не інцерасуються», быць абачлівымі ў час вайны», — напісаў Зянон Пазняк.

Чытайце таксама:

Пазняк пра смерць Мелказёрава: «Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца»

Чым запомніўся Мікіта Мелказёраў — самы папулярны беларускі інтэрв'юер

У свой апошні дзень Мікіта Мелказёраў паспеў запісаць яшчэ адно інтэрв'ю

Каментары да артыкула