БЕЛ Ł РУС

Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» Украіны ў мірных перамовах

27.12.2025 / 17:10

Nashaniva.com

Заўтра чакаецца сустрэча Зяленскага і Трампа ў рэзідэнцыі апошняга ў Фларыдзе.

Фота: УНІАН

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» для Украіны ў мірных перамовах перад сустрэчай прэзідэнтаў у ЗША.

Гэта тэрытарыяльныя пытанні, ЗАЭС і гарантыі бяспекі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Зеленскі адзначыў, што ідзе праца над тым, каб была мінімальная колькасць няўзгодненых пытанняў.

«Безумоўна, ёсць «чырвоныя лініі» для Украіны, і я ўпэўнены, што ёсць кампрамісныя прапановы амерыканцаў, ведаем іх, ну і, напэўна, у ворага нашага таксама ёсць свае мэты. Усе гэтыя пытанні вельмі адчувальныя. Гэта і тэрыторыі, і ЗАЭС. Вы ведаеце маё стаўленне — юрыдычна мы нічога прызнаваць не будзем ні пры якіх умовах. Калі будзе абнаўленне падыходаў, безумоўна, перад той ці іншай пастановай мы будзем камунікаваць з народам», — заявіў ён.

Паводле ягоных слоў, пытанне абмеркавання з грамадствам: гэта рэферэндум ці іншыя заканадаўчыя змены.

«Але самае галоўнае — гэта гарантыі бяспекі. Акрамя тэрытарыяльных пытанняў, ЗАЭС, ёсць гарантыі бяспекі, якія для нас вельмі важныя», — удакладніў ён.

Украінская старана прадставіла абноўлены варыянт мірнага плана, які складаецца з 20 пунктаў. Дакумент базуецца на больш ранняй прапанове з 28 пунктаў, якую рыхтавала каманда Дональда Трампа. Сярод ключавых элементаў плана — ідэя стварэння дэмілітарызаванай «свабоднай эканамічнай зоны».

Рэакцыя Расіі пакуль застаецца стрыманай. У той жа час галоўным патрабаваннем Масквы, згодна з інфармацыяй, з’яўляецца адмова Украіны ад часткі Данецкай вобласці.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў будучы візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зеленскага з прапановай мірнага плана, адзначыўшы, што ўкраінскі лідар не зможа прасунуць свае ініцыятывы, пакуль яны не атрымаюць ухвалення з амерыканскага боку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула