Шахед трапіў у шматпавярховік Кіева. Яшчэ адзін — у прыпынак грамадскага транспарту ў вобласці ВІДЭА
Сёння, 27 снежня, Расія абстраляла Кіеўскую вобласць. 40 ракет і 519 дронаў расейцы запусцілі па Украіне, паведамляе камандаванне УСУ. Пашкоджаныя дамы і аўтамабілі, у Кіеве і вобласці загінулі два чалавекі, яшчэ больш за 30 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні.
Скрыншот відэа
На відэа знялі момант, як шахед трапіў у прыпынак грамадскага транспарту ў Белай Царкве. Паведамляецца, што там былі людзі. Там таксама ў выніку ўдару дрону здарыўся пажар на аўтамыйцы. Загінула 47‑гадовая жанчына, 5 чалавек атрымалі цялесныя пашкоджанні, паведамляе паліцыя Кіеўшчыны.
На Браваршчыне пацярпеў 42‑гадовы мужчына.
У Кіеве дрон трапіў у жыллёвы комплекс «Славуціч».
Скрыншот відэа
600 тысяч чалавек у Кіеве і вобласці засталіся без электрычнасці і цяпла.
Украіна ў адказ запусціла дроны на Маскву і Маскоўскую вобласць.