БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні

27.12.2025 / 13:36

Nashaniva.com

«Я разумею, братан, што мы ў катле, у поўнай жопе».

Уладзімір Пуцін і Валерый Герасімаў. Фота: Getty Image

Міністэрства абароны Расіі працягвае даказваць, што горад Купянск у Харкаўскай вобласці Украіны знаходзіцца пад іх кантролем.

Ведамства апублікавала набор відэазваротаў вайскоўцаў, якія нібыта знаходзяцца ў самім Купянску. Камандзіры рот Граніт і Уран, а таксама камандзір штурмавой групы Калос запэўнілі, што паспяхова выконвае пастаўленыя задачы і што «вораг будзе разбіты».

Z-блогеры глядзяць на сітуацыю не настолькі вясёлкава. Па словах блогера Раманава, расійскія байцы ў Купянску — гэта раздзеленыя між сабой групы па 2‑3 чалавекі, якія знаходзяцца ў акружэнні. «Перспектывы ў іх, мякка кажучы, цяжкія. І пра іх ніхто Пуціну не дакладзе», — наракае ён.

Раманаў тлумачыць, што пра ўзяцце Купянска кіраўнікі расійскага войска ў канцы лістапада 2025 года абвесцілі «авансам», не маючы поспеху на зямлі, а цяпер марна спрабуюць ажыццявіць абвешчанае.

«Я разумею, братан, што мы ў катле, у поўнай жопе», — цытуе неназванага расійскага байца канал «Піянер запасу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула