У СПА Беларусі паставілі расійскі «ўсевышынны выяўляльнік»
Беларускія вайскоўцы прынялі на ўзбраенне новы ўзор расійскай тэхнікі — радыёлакацыйную станцыю 96Л6. Гэтая РЛС, вядомая як «усевышынны выяўляльнік», ужо заступіла на баявое дзяжурства для аховы паветраных межаў краіны.
Паводле Мінабароны, новая станцыя здольная адначасова выяўляць і суправаджаць да 100 цэляў на адлегласці да 300 кіламетраў.
Галоўная асаблівасць 96Л6 — яе ўніверсальнасць: яна аднолькава эфектыўна фіксуе аб'екты як на вельмі нізкіх, так і на вялікіх вышынях, выдаючы дакладныя каардынаты для іх знішчэння.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, з’яўленне гэтай станцыі — этап планавага пераўзбраення зенітных ракетных падраздзяленняў ВПС і войск СПА на сучасныя расійскія комплексы С-400. Менавіта 96Л6 з’яўляецца «вачыма» гэтых сістэм, забяспечваючы іх патрэбнымі звесткамі для знішчэння паветраных цэляў.