БЕЛ Ł РУС

Буданаў расказаў, колькі расіян мабілізавана ў 2025 годзе: «Яны перавыканаюць план»

26.12.2025 / 19:46

Nashaniva.com

Мабілізацыйны план Расіі на 2025 год быў набраць 403 тысячы чалавек — гэтай колькасці там дасягнулі ў пачатку снежня. Такім чынам, расіяне ў 2025 годзе перавыканаюць план набору людзей у войска. Пра гэта ў інтэрв'ю «Суспільнаму» расказаў Кірыл Буданаў, начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.

Буданаў расказаў, што асноўная крыніца папаўнення расійскага войска— кантрактнікі.

Паводле слоў генерала, на 2026 год мабілізацыйны план расіян — набраць 409 тысяч чалавек.

На пытанне, ці сутыкаюцца ў Расіі з праблемамі ў працэсе набору людзей на вайну, Кірыла Буданаў адказаў: «Вядома. Таму перыядычна яны павялічваюць узровень аднаразовых выплат: ён вагаецца ў залежнасці ад рэгіёна, але гэта значныя сумы. Так яны завабліваюць людзей у войска».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула