БЕЛ Ł РУС

Вельмі дзіўнае ДТЗ — Volkswagen трыма коламі павіс у паветры

26.12.2025 / 17:53

Nashaniva.com

У сеціве з’явілася фота вельмі дзіўнага ДТЗ. Volkswagen трыма коламі павіс у паветры, наехаўшы на паўсферу. Кіроўцу знайшлі.

— Сёння ўдзень кіроўца Volkswagen, рухаючыся заднім ходам падчас паркоўкі, паблізу будынка №38 на вуліцы Ангарскай не даў рады кіраванню, у выніку чаго выехаў на ходнік і наехаў на бетонную паўсферу. Пазней аўтамабіліст пакінуў месца ДТЗ, — паведамілі ў ДАІ.

Супрацоўнікамі аддзела ДАІ ўстаноўлена асоба кіроўцы. Ім была 51‑гадовая жанчына. У дачыненні да яе складзены адміністрацыйныя матэрыялы.

Пацярпелых няма, аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула