БЕЛ Ł РУС

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал

25.12.2025 / 23:48

Nashaniva.com

Папулярны расійскі шоўмен Іван Ургант, чыё шоу «Вечерний Ургант» было закрыта пасля пачатку вайны, вярнуўся з новым праектам на ютубе. Канал атрымаў назву «Жывы Ургант».

Аб запуску канала артыст паведаміў 25 снежня, апублікаваўшы першае відэа. У ім ён патлумачыў, што асноўным кантэнтам стануць матэрыялы, знятыя падчас яго падарожжаў у 2025 годзе.

«Будзем выкладваць усё, што выкладваецца», — пажартаваў вядучы.

Апошні выпуск шоу «Вячэрні Ургант» выйшаў у эфір «Першага канала» ў лютым 2022 года.

The New York Times пісаў, што некалькі «ўплывовых расіян» звярнуліся да Уладзіміра Пуціна з просьбай «рэабілітаваць Урганта», чыё шоу перастала выходзіць пасля пачатку вайны з Украінай. Аднак, паводле звестак журналістаў, Пуцін адмовіўся.

Пасля пачатку вайны Іван Ургант апублікаваў у інстаграме чорны квадрат са словамі «Страх і боль. НЕ ВАЙНЕ». Пасля гэтага яго тэлевізійнае шоу «Вячэрні Ургант» знікла з эфіру Першага канала. Пра закрыццё шоу афіцыйна не абвяшчалася.

Ургант працягвае жыць у Расіі. Ён працуе на днях нараджэння і вяселлях. Таксама выступае за мяжой.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула