Шматдзетнай адміністратарцы Вікіпедыі Вользе Сітнік далі хатнюю хімію і вызвалілі з СІЗА
42‑гадовую рэдактарку арыштавалі ў маі 2025 года.
Вольга Сітнік. Фота: Wikimedia Commons
Вольга Сітнік, адна з адміністратарак беларускай Вікіпедыі, была асуджаная ў сярэдзіне снежня 2025 года па палітычным крымінальным артыкуле. Вользе прысудзілі хатнюю хімію і вызвалілі з СІЗА.
Вольга Сітнік нарадзілася ў 1983 годзе ў Слуцку. Скончыла факультэт інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ па спецыяльнасці «робататэхніка». Жыве ў Мінску, разам з мужам гадуе трох непаўналетніх дзяцей. У Вікіпедыі яна з 2009 года піша пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду, а таксама на такія тэмы, як грудное выкормліванне. Больш за два дзясяткі артыкулаў Сітнік былі ўганараваныя статусам «добрых» ці «выдатных». З 2010 года бесперапынна з'яўляецца адміністратаркай беларускай Вікіпедыі.
Вольгу Сітнік затрымалі па крымінальнай справе ў маі 2025 года. Тады пачалася аблава на рэдактараў беларускай Вікіпедыі.
Вольга Сітнік. Фота з яе старонкі «Укантакце»