БЕЛ Ł РУС

Польская армія перахапіла расійскі самалёт над Балтыкай і зафіксавала зонды з Беларусі

25.12.2025 / 15:16

Nashaniva.com

Раніцай над міжнароднымі водамі Балтыйскага мора польскія знішчальнікі перахапілі і вывелі за межы зоны адказнасці разведвальны самалёт РФ, паведамляе Аператыўнае камандаванне УС Польшчы.

Ілюстрацыйнае фота

Таксама Аператыўнае камандаванне паведамляе пра ўлёты ў паветраную прастору Польшчы аб’ектаў з Беларусі. Хутчэй за ўсё, гэта кантрабандныя паветраныя шары, якія рухаліся ў адпаведнасці з напрамкам і хуткасцю ветру.

Для бяспекі частка паветранай прасторы над Падляскім ваяводствам была часова закрытая для грамадзянскага паветранага руху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула