БЕЛ Ł РУС

Google нарэшце дазволіла мяняць адрас Gmail

25.12.2025 / 13:36

Nashaniva.com

Кампанія рыхтуе адно з самых заўважных змяненняў у гісторыі Gmail: карыстальнікі ўпершыню змогуць змяніць адрас з даменам @gmail.com без страты даных і перапрывязкі акаўнта.

Цяпер змена Gmail-адраса фактычна немагчымая: карыстальнікам даводзіцца ствараць новы акаўнт, наладжваць перасылку і мірыцца са стратай адзінай гісторыі. Аднак у абноўленай даведкавай дакументацыі Google апісаны новы механізм, які дазваляе выбраць новы Gmail-адрас у межах ужо існуючага акаўнта, паведамляе Devby.io.

Згодна з апісаннем, карыстальнік зможа змяніць імя пошты, захаваўшы ўсе лісты, файлы, фота, доступ да сэрвісаў Google і гісторыю акаўнта. Пры гэтым стары адрас не знікне. Лісты будуць прыходзіць на тую ж паштовую скрыню, а ўваход у акаўнт будзе магчымы як з новага, так і са старога адраса.

Навінка будзе ўкараняцца паступова і спачатку будзе даступная не ўсім.

Google уводзіць і строгія абмежаванні: мяняць Gmail-адрас можна будзе не часцей за адзін раз на 12 месяцаў і не больш за тры разы за ўвесь час існавання акаўнта.

Пасля змены адрас нельга будзе выдаліць, а стварыць новы Gmail-акаунт з папярэднім імем — на працягу года.

Кампанія таксама папярэджвае, што ў асобных сэрвісах стары адрас можа адлюстроўвацца яшчэ некаторы час — напрыклад, у падзеях Google Calendar, створаных да змены. Пры гэтым стары адрас застанецца замацаваны за карыстальнікам і не можа быць выкарыстаны кімсьці іншым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула