БЕЛ Ł РУС

На мяжы Таджыкістана і Афганістана адбылося ўзброенае сутыкненне, загінулі як мінімум трое

25.12.2025 / 9:29

Nashaniva.com

24 снежня на мяжы дзвюх краін загінулі два таджыкскія афіцэры і некалькі ўзброеных асоб з афганскага боку. Інцыдэнт адбыўся ў раёне Бахарак, паведамляе Радыё Свабода Таджыкістан.

Загінулымі з боку Таджыкістана аказаліся 28‑гадовы Ісматула Курбонаў і 33‑гадовы Зірэбон Назрузбекаў.

Крыніца Радыё паведаміла пра некалькіх забітых і аднаго затрыманага з афганскага боку, аднак выданне не змагло праверыць гэтую інфармацыю.

Канфлікт адбыўся ў той самы дзень, калі Таджыкістан увёў у эксплуатацыю чатыры новыя памежныя пасты на мяжы з Афганістанам. Сцвярджаецца, што яны былі пабудаваныя ў высакагорных раёнах і раней не мелі належнай аховы.

Афганскае выданне «Хашці субх» 24 снежня са спасылкай на свае крыніцы піша, што ў агні ў адказ таджыкскіх сіл былі забітыя два ўзброеныя чалавекі з афганскага боку.

Раніцай 25 снежня Дзяржаўны камітэт нацыянальнай бяспекі Таджыкістана пацвердзіў інфармацыю пра ўзброенае сутыкненне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула