БЕЛ Ł РУС

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку

24.12.2025 / 21:55

Nashaniva.com

У Мінску на прыпынку грамадскага транспарту «Станцыя метро «Слуцкі Гасцінец» памёр мужчына, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

У інтэрнэце пачалі распаўсюджвацца фота і відэа з месца здарэння, аднак без тлумачэнняў, што выклікала розныя здагадкі ў каментарах.

Паводле інфармацыі следства, здарэнне адбылося 24 снежня каля дома № 80/1 на вуліцы Кіжаватава. Там было знойдзена цела 69‑гадовага мужчыны. Міліцыя прыйшла да высновы, што смерць не мае крымінальнага характару.

Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння, а таксама прызначыла судова-медыцынскую экспертызу, якую праводзяць спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула