БЕЛ Ł РУС

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі

24.12.2025 / 21:26

Nashaniva.com

На навагоднім балі ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка вальсаваў з дзяўчынай, якая раней побач з ім не з’яўлялася.

Лукашэнка танчыць на Навагоднім балі. Фота ягонай прэс-службы

Паводле нашай інфармацыі, гэта Аліна Лапо з Магілёва. Ёй 27 гадоў. З дзяцінства Аліна займалася творчасцю, але ў старэйшых класах зрабіла стаўку на эканоміку. У 2016 годзе пераехала ў Мінск і паступіла ў БДУ на эканамічны факультэт, у 2020‑м атрымала дыплом па спецыяльнасці «банкаўская справа».

Аліна Лапо. Фота з яе тэлеграма

Пасля гэтага Лапо пайшла ў магістратуру на сумесную спецыяльнасць факультэта журналістыкі і эканамічнага факультэта БДУ — «кіраванне медыяпраектамі».

На тэлебачанне дзяўчына трапіла праз практыку ў Белтэлерадыёкампаніі, пасля чаго працягнула працу ўжо як штатная журналістка і вядучая, у тым ліку ў праектах кшталту «На кантролі Прэзідэнта», «Навіны эканомікі», «Падзеі», «Кантэкст» і як карэспандэнтка ў тэме эканомікі.

Аліна Лапо (другая злева) апытвае прэм'ер-міністра Турчына. З сюжэта пра ВУП для «РТР Беларусь»

Мяркуючы па сацсетках, дзяўчына шмат падарожнічае — у гэтым годзе некалькі разоў была на моры (невядома, па працы ці ў адпачынку). Любіць брэндавыя рэчы, якія замаўляе ў ЕС праз тэматычныя суполкі ў тэлеграме. Раней побач з Лукашэнкам Аліна Лапо не свяцілася.

Чытайце таксама:

Дзяўчына з «кавуновага батальёна» Лукашэнкі атрымала ў Рыме прапанову рукі і сэрца. Хто ж жаніх?

Каментары да артыкула