БЕЛ Ł РУС

Хрэнін расказаў Лукашэнку пра заступленне на баявое дзяжурства «Арэшніка»

24.12.2025 / 12:27

Nashaniva.com

Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра абароны.

Віктар Хрэнін расказаў пра заступленне ракетнага комплексу «Арэшнік» на баявое дзяжурства, піша БелТА.

«У мяне адбыўся падрабязны даклад пра стан спраў ва Узброеных сілах. Лукашэнка па гэтым пытанні пастаянна трымае руку на пульсе. І адно з пытанняў, пра якое быў данесены даклад кіраўніку дзяржавы, — як прайшло размяшчэнне ракетнага комплексу «Арэшнік» і як ідзе яго ўступленне на баявое дзяжурства», — заявіў журналістам міністр абароны Беларусі Віктар Хрэцін.

Ён адзначыў, што Лукашэнка быў падрабязна праінфармаваны па ўсіх пытаннях. Абмяркоўвалася таксама ваеннае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула