БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прыняў з дакладам Церцеля, абмяркоўвалі «новыя прапановы ЗША»

24.12.2025 / 12:19

Nashaniva.com

Шэф КДБ праінфармаваў пра работу Камітэта дзяржаўнай бяспекі па лініі разведкі і контрразведкі, абстаноўку ў Беларусі напярэдадні калядных і навагодніх свят, паведамляе БелТА.

Абмяркоўваўся таксама працяг работы па лініі спецслужбаў у рамках беларуска-амерыканскіх кантактаў.

«Гаворка, у прыватнасці, ішла як пра канкрэтныя крокі і садзеянне беларускага боку ў вырашэнні пытанняў гуманітарнага характару ў канфлікце Расіі і Украіны, так і пра новыя прапановы ЗША на перагаворнай трасе», — піша БелТА.

Абмеркавана сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы, у тым ліку ў сувязі з інцыдэнтамі з паветранымі шарамі.

У цэнтры ўвагі падчас дакладу была і тэматыка беларуска-польскіх адносін. Іван Церцель праінфармаваў пра кантакты па лініі спецслужбаў у напрамку вырашэння найбольш вострых праблем, якія існуюць паміж краінамі. Лукашэнка даў неабходныя далейшыя даручэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула