БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына купіла беларускі камамбер, а ён на талерцы расцёкся. Вытворца адказаў

24.12.2025 / 11:31

Nashaniva.com

Беларускі вытворца сыру «Berger» пракаментаваў шум вакол незвычайнай кансістэнцыі камамбера.

Карыстальніца тыктоку паскардзілася на занадта вадкае змесціва сыру. Сыр выглядае не вельмі звычайна.

@olganarusevich92 @belmilk #минский молочный завод 1#где ♬ оригинальный звук - Ольга Нарушевич673

Аднак спецыялісты Вілейскага вытворчага ўчастка ААТ «Мінскі малочны завод №1» запэўнілі, што такая тэкстура з’яўляецца прыкметай ідэальна паспелага прадукту, а не тэхнічным бракам.

Паводле тлумачэнняў тэхнолагаў, камамбер — гэта «жывы» сыр, які працягвае змяняцца нават пасля запакоўкі. Пад уздзеяннем ферментаў белай цвілі яго структура паступова размякчаецца, становіцца цякучай, а смак набывае асаблівую інтэнсіўнасць.

Спецыялісты адзначаюць, што на 30‑45 суткі пасля вытворчасці скарынка ў спалучэнні з вязкай, амаль вадкай сярэдзінай лічыцца эталонам якасці для аматараў гэтага гатунку.

Тым жа, хто аддае перавагу больш цвёрдаму сыру, вытворца параіў выбіраць прадукт з больш раннім тэрмінам прыдатнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула