Зяленскі назваў 20 пунктаў мірнага плана, што абмяркоўваюцца з ЗША
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі агучыў 20 пунктаў мірнага плана, які абмяркоўваецца на перамовах у ЗША, піша выданне «Страна».
- Пацвярджэнне суверэнітэту Украіны.
- Пагадненне аб ненападзе паміж Расіяй і Украінай, маніторынг на лініі судакранання.
- Гарантыі бяспекі.
- Колькасць Узброеных сіл Украіны — 800 тысяч чалавек у мірны час.
- ЗША, NATO і Еўропа дадуць Украіне гарантыі бяспекі па прыкладзе артыкула 5. У выпадку ўварвання РФ ва Украіну — ваенны адказ і аднаўленне санкцый.
- Расія замацуе палітыку ненападзення ў дачыненні да Еўропы і Украіны ва ўсіх неабходных законах.
- Украіна стане членам ЕС у вызначаны тэрмін (будзе зафіксавана дата ўступлення).
- Пакет глабальнага развіцця, які будзе вызначаны ў асобным інвестыцыйным пагадненні.
- Будзе створана некалькі фондаў для вырашэння пытанняў аднаўлення. Мэта — прыцягнуць 800 млрд даляраў.
- Украіна паскорыць працэс заключэння пагаднення аб свабодным гандлі з ЗША.
- Без’ядзерны статус Украіны.
- Запарожская АЭС. Кампрамісу няма. ЗША прапануюць трохбаковае кіраванне, дзе амерыканцы — галоўны менеджар. Кампрамісная прапанова Украіны: ЗША і Украіна — 50 на 50.
- Адукацыйныя праграмы ў школах, якія спрыяюць разуменню і талерантнасці да розных культур, ліквідацыі расізму і прадузятасці.
- Тэрыторыі. Самы складаны пункт. Адзін з варыянтаў — РФ выходзіць з Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай, Сумскай і Харкаўскай абласцей. У Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцях — «стаяць там, дзе стаім». РФ хоча, каб Украіна выйшла з Данецкай вобласці, ЗША прапануюць кампраміс — свабодную эканамічную зону. Калі не будзе згоды па формуле «стаяць там, дзе стаім», то свабодная эканамічная зона можа быць прынятая толькі праз рэферэндум, і тады на рэферэндум трэба выносіць увесь дакумент.
- РФ і Украіна абавязваюцца не змяняць дамоўленасці сілай.
- Расія не будзе перашкаджаць выкарыстанню Украінай ракі Дняпро і Чорнага мора для камерцыйнай дзейнасці. Кінбурнская каса будзе дэмілітарызаваная.
- Абмен палоннымі «ўсіх на ўсіх», вяртанне цывільных асоб, дзяцей і палітвязняў.
- Украіна павінна правесці выбары як мага хутчэй пасля падпісання пагаднення.
- Гэта пагадненне будзе юрыдычна абавязковым. Яго выкананне будзе кантраляваць Савет міру на чале з Трампам.
- Пасля таго як усе бакі пагодзяцца з гэтым пагадненнем, неадкладна ўступіць у сілу поўнае спыненне агню.