БЕЛ Ł РУС

У Астраўцы затрымалі мужчыну, які дапамагаў махлярам маршрутызаваць званкі

24.12.2025 / 10:2

Nashaniva.com

Супрацоўнікі ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Гродзенскай вобласці сумесна з калегамі са Следчага камітэта выйшлі на 30‑гадовага жыхара Астраўца, які за грошы аказваў махлярам паслугі па маршрутызацыі званкоў з інтэрнэту ў стандарт GSM, паведамляе прэс-служба МУС.

Дзякуючы яму зламыснікі маглі камунікаваць з патэнцыйнымі ахвярамі і заставацца ананімнымі. Пры гэтым ён сам меў доступ да ўсіх размоў і мог іх праслухоўваць.

Злачыннай дзейнасцю мужчына займаўся крыху больш за год, схаваўшы GSM-шлюзы ў здымнай кватэры. Таксама ён прыцягваў сваякоў і знаёмых, якія шукалі падстаўных асоб для рэгістрацыі SIM-карт.

Абсталяванне выкарыстоўвалася больш як у 40 выпадках махлярства ў дачыненні да грамадзян. Акрамя таго, шкода, прычыненая аператарам сувязі, перавысіла 330 тысяч рублёў.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула