БЕЛ Ł РУС

Дачка беларускай баскетбалісткі трапіла на кулінарнае шоу ў Італіі

24.12.2025 / 8:56

Nashaniva.com

Ірэн Рэшыфіна. Фота: masterchef.sky.it

У 15‑м сезоне кулінарнага тэлешоу MasterChef Italia, якое паказвае канал Sky Uno, удзельнічае 20‑гадовая Ірэн Рэшыфіна — дачка беларускай баскетбалісткі Ліліі Малой, якая цяпер жыве ў Еўропе, піша Belmir.by.

Як паведамляецца на сайце тэлепраекта, Ірэн нарадзілася ў іспанскай Памплоне, дзе гуляла яе маці, і там жа вучылася ў першым класе. Пазней сям’я пераехала ў італьянскую Месінy — родны горад яе бацькі.

Да мінулага года дзяўчына займалася баскетболам, дасягнуўшы ўзроўню «Серыі B», але пасля атрымала сур’ёзную траўму і была вымушаная завяршыць кар’еру. Тым не менш яна і цяпер звязаная са спортам — працуе суддзёй у мужчынскай «Серыі C».

Зараз Ірэн таксама з’яўляецца студэнткай: другі год вывучае права на юрыдычным факультэце. Жыве ў Балоньі. Захапленне кулінарыяй у яе з’явілася дзякуючы шматлікім падарожжам.

У гэтым сезоне MasterChef Italia змагаюцца 20 удзельнікаў. Пераможца атрымае 100 тысяч еўра, права апублікаваць кнігу са сваімі рэцэптамі, а таксама стажыроўку ў вядомай школе італьянскай кухні.

Усе ўдзельнікі. Фото: masterchef.sky.it

Лілія Малая нарадзілася ў 1967 годзе, вучылася ў Мастах, скончыла БДУ. Была членам зборнай па баскетболе, заваявала шэраг узнагарод. Пасля распаду СССР гуляла ў Польшчы, Іспаніі, Францыі і Італіі. Цяпер працуе трэнерам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула