БЕЛ Ł РУС

Памёр папулярны блогер па нерухомасці, які меў больш за 100 тысяч падпісчыкаў

24.12.2025 / 0:29

Nashaniva.com

Некалькі дзён таму не стала блогера Сяргея, вядомага як «Сергей стакан молока налей», заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!». Ён вёў блогі ў розных сацсетках, дзе рабіў агляды нерухомасці па ўсёй краіне і папулярызаваў ідэю куплі яе на вёсцы.

У Беларусі гэтага блогера глядзелі вельмі многія. У ягонага тыкток-акаўнта было больш за 127 тысяч падпісчыкаў, а ў ютуб-канала — больш за 17 тысяч.

Гледачы не ведаюць дакладнай прычыны смерці, але звязваюць яе з нейкай вострай хваробай.

Развітанне з блогерам прайшло 20 снежня.

Чытайце таксама:

Памёр Валянцін Занковіч — адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь»

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Памёр Уладзімір Хількевіч

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Каментары да артыкула