БЕЛ Ł РУС

У Турцыі разбіўся самалёт з начальнікам Генштаба Лівіі на борце

23.12.2025 / 23:13

Nashaniva.com

У небе над Турцыяй знік з радараў прыватны самалёт Falcon 50, на борце якога знаходзіўся начальнік Генеральнага штаба лівійскай арміі. Пра гэта паведамілі турэцкія СМІ.

Самалёт вылецеў з аэрапорта Анкары, пасля чаго яго перасталі фіксаваць радыёлакацыйныя сістэмы. У сувязі з інцыдэнтам турэцкія ўлады часова закрылі паветраную прастору над сталіцай.

Па звестках выдання Gündem 7x24, пошукава-выратавальныя службы знайшлі абломкі гэтага самалёта. Паведамляецца, што рэшткі паветранага судна былі знойдзеныя на тэрыторыі правінцыі Анкара.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што неўзабаве пасля ўзлёту чулі ў небе гук, падобны да выбуху. 

У сацсетках з'явілася і відэа меркаванага крушэння самалёта.

Son Dakika

Libya Genelkurmay Başkanı Orgeneral Muhammed Ali Al-Haddad'ı taşıyan ve Ankara'da düşen uçağın ilk görüntüleri pic.twitter.com/F6uykovwxL

— Mustafa Talha Cabadak (@mtcabadak) December 23, 2025

Міністр унутраных спраў Турцыі паведаміў, што ў самалёце было пяць чалавек, у тым ліку кіраўнік Генштаба Лівіі генерал Махамед Алі аль-Хадад. Раней у той жа дзень ён сустракаўся з міністрам абароны Турцыі.

Кіраўнік урада нацыянальнага адзінства Лівіі Абдэль Хамід Дбейба пазней пацвердзіў, што начальнік Генштаба Лівіі генерал Мухамед Алі Ахмед Аль-Хадад і асобы, якія яго суправаджалі, загінулі ў выніку крушэння самалёта каля Анкары. Яго словы перадало агенцтва Libyan News Agency.

Чытайце таксама:

Лівійскія сілавікі вучацца ў Беларусі разганяць пратэсты

У Мінску адкрылася гандлёвае прадстаўніцтва Лівіі

У Еўропе выклікалі занепакоенасць авіярэйсы з Беларусі ў Лівію

Каментары да артыкула