БЕЛ Ł РУС

У Мёрах машына збіла дзяўчынку на «зебры»

23.12.2025 / 21:21

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося каля 16:50 на вуліцы Кірава, каля дома № 50, паведамілі ў ДАІ Віцебскай вобласці.

Фота: ДАІ Віцебскай вобласці

39‑гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ, праязджаючы нерэгуляваны пешаходны пераход, наехаў на 9‑гадовую дзяўчынку, якая пераходзіла дарогу па «зебры».

У выніку аварыі дзіця атрымала траўмы і было дастаўлена ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула