БЕЛ Ł РУС

Памёр Валянцін Занковіч — адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь»

23.12.2025 / 20:30

Nashaniva.com

Памёр беларускі скульптар і архітэктар Валянцін Занковіч, адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь», паведамляе Tochka.by. Яму было 88 гадоў.

Валянцін Занковіч. Фота: sb.by

Валянцін Занковіч быў апошнім з групы скульптараў, якія стварылі Мемарыяльны комплекс «Хатынь». Ён таксама сумесна працаваў над стэлай «Мінск — горад-герой» і мемарыялам «Брэсцкая крэпасць-герой».

Сярод іншых вядомых работ Занковіча — манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама», манумент «Беларусь партызанская», скульптура «Арфей» каля будынка музычнага вучылішча на вуліцы Грыбаедава ў Мінску і шмат іншых.

Падрабязнасці пра прычыны смерці пакуль не паведамляюцца.

Чытайце таксама:

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Памёр Уладзімір Хількевіч

Памёр кампазітар Віктар Капыцько

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі

Каментары да артыкула